Ідэя летняга падарожжа : толькі раз за сто гадоў для беларусаў

Нашы ў Вімпэркім замку, або па слядах Геніюшаў

У мястэчку Вімпэрк (Vimperk), у мясцовым  замку  ў жніўні-верасні будзе працаваць выстава, прысвечаная трагічным момантам жыцця беларусаў, выбітных прадстаўнікоў даваеннай эміграцыі Ларысы і Яна Геніюшаў. Паэтка і доктар трапілі сюды , будучы ўжо грамадзянамі Чэхаславаччыны, у 1947м годзе. Тут яны спадзяваліся перажыць спробы іх прымусовага вяртання ў СССР. Аднак у 1948 годзе, пасля прыходу да ўлады ў ЧССР камуністаў, Геніюшы былі арыштаваныя і пасаджаныя пад арышт у адной з вежаў Вімпэрскага замку.

Што было далей? Як Геніюшы патрапілі ў даваенную Прагу? У чым іх абвінавацілі? Як  іх пазбавілі грамадзянства? Ці маглі яны вярнуцца ў Чэхію пасля Гулагу ? Якія кнігі выдала Геніюш у Чэхіі і Беларусі?
Пра гэта і іншае –
на выставе, прысвечанай 100-годдзю Ларысы Геніюш.

Надзвычай цікавы сам Вімперк – гэта частка прыродна-экалягічнага запаведніку Шумава, зімой – лыжны курорт. Раней – цэнтр мастацкага шкларобства і кнігадрукавання, адзін з апорных пунктаў гістарычнай Залатой сцежкі.  У мясцовым музэі , які таксама знаходзіцца у замку, можна , напрыклад, убачыць міні-караны (2-3см) і іншыя цікавосткі.

З Прагі да Вімпэрку 140 км, з Чэшскіх Будеёвіц – 60 км, са Страканіц – 30 км,
ад Вімпэрку да нямецкай мяжы –25 км.

У gps можна закладаць Vimperk, zamek. Выстава размешчаная ў Влчковай вежы Вімпэрскага замку (Vlčkova věž). Экскурсіі па замку пачынаюцца ў кожную цэлую гадзіну ( ад 10 да 17 гадзін, выхадны – панядзелак). Кашталян замку Антанін Дворжак і яго сын – вялікія сябры беларусаў.
Вельмі раім !

Комментирование закрыто.