Ідэя летняга падарожжа : толькі раз за сто гадоў для беларусаў
Нашы ў Вімпэркім замку, або па слядах Геніюшаў
У мястэчку Вімпэрк (Vimperk), у мясцовым замку ў жніўні-верасні будзе працаваць выстава, прысвечаная трагічным момантам жыцця беларусаў, выбітных прадстаўнікоў даваеннай эміграцыі Ларысы і Яна Геніюшаў. Паэтка і доктар трапілі сюды , будучы ўжо грамадзянамі Чэхаславаччыны, у 1947м годзе. Тут яны спадзяваліся перажыць спробы іх прымусовага вяртання ў СССР. Аднак у 1948 годзе, пасля прыходу да ўлады ў ЧССР камуністаў, Геніюшы былі арыштаваныя і пасаджаныя пад арышт у адной з вежаў Вімпэрскага замку.
Што было далей? Як Геніюшы патрапілі ў даваенную Прагу? У чым іх абвінавацілі? Як іх пазбавілі грамадзянства? Ці маглі яны вярнуцца ў Чэхію пасля Гулагу ? Якія кнігі выдала Геніюш у Чэхіі і Беларусі?
Пра гэта і іншае –
на выставе, прысвечанай 100-годдзю Ларысы Геніюш.









![TN_58_6[1]](http://kutok.cz/wp-content/uploads/2010/04/TN_58_61-135x300.jpg)